Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Запрашаем у Сёмкава!

Дата: 14 апреля 2021 в 19:12, Обновлено 14 апреля 2021 в 19:26
188 просмотров

Да Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін - 21
Фэст экскурсаводаў жыве ў нашых сэрцах і справах!
18, 24, 25 красавіка запрашаем на экскурсіі ў сядзібна-паркавы комплекс Сёмкава

#Фэст_экскурсаводаў, #экскурсіі

Сёмкаўскі палац: ад апошняга мінскага ваяводы Адама Хмары да сучасных валанцёраў...(глядзець)

18 красавіка
Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін
11.00 Гістарычная экскурсія па сядзібна-паркавым комплексе Сёмкава. Экскурсавод: Таццяна Хамянкова, кіраўнік аб'яднання па інтарэсах краязнаўчага накірунка "Семкаўскі край" (Семкаўская СШ).
13.00 - прыборка французскага і англійскага ландшафтнага сядзібнага парка XVIII ст. Ахвочым мець быць апранутым у працоўнае адзенне, пажадана мець пакеты для смецця. Сустрэча ля брамы на сядзібу (вул. Школьная , 2).
15.00 - Батанічная экскурсія "Вітаміны з першых раслін" па сядзібна-паркавым комплексе Сёмкава. Экскурсавод: біёлаг, фізіёлаг, магістр рэабілітацыі Алесь Спіцын.

24 красавіка
10.00 - Батанічная экскурсія "Займальная батаніка для школьнікаў і не толькі" па сядзібна-паркавым комплексе Сёмкава. Экскурсавод: біёлаг, фізіёлаг, магістр рэабілітацыі Алесь Спіцын.

25 красавіка
11.00 – арніталагічная экскурсія па сядзібна-паркавым комплексе Сёмкава. Экскурсавод: кандыдат навук, спецыяліст па ахове леса і птушках, каардынатар праекта “Велабёрдзінг” Наталля Азоўская.

Папярэдні запіс на экскурсіі АБАВЯЗКОВЫ!
Запіс на экскурсіі праз паведамленні ў Viber +37529 7978744 Таццяна

 
Даезд: маршрутка 485 (Камароўка - пл. Бангалор - Навінкі) і 1564 (аўтавакзал "Цэнтральны" - інстытут журналістыкі БДУ - Ждановічы), аўтобусамі 215, 264, 301, 319 і інш. (Карастаянавай-пл.Бангалор-Нав
інкі)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.